№ | Слайд | Текст |
1 |
 |
Мая рэспублікаМая Радзіма — Беларусь 4 клас |
2 |
 |
МЭТА: даць агульнае ўяўленне пра палітычную сістэму дзяржавы і яезнешнюю палітыку. ЗАДАЧЫ: — паказаць этапы станаўлення Рэспублікі Беларусь як незалежнай і самастойнай дзяржавы і паступовае ўва-ходжанне яе ў склад Садружнасці Незалежных Дзяржаў і ў саюз з Расіяй; — пазнаёміць з органамі дзяржаўнай улады і органамі дзяржаўнага кіравання і функцыямі, якія яны вы-конваюць; — даць уяўленне пра Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь; — развіваць першапачатковыя ўяўленні аб дзяржаў-насці; фарміраваць актыўную жыццёвую пазіцыю; — выхоўваць паважлівыя адносіны да органаў дзяр-жаўнай улады і законаў, імкненне да добрых зносін з нашымі суседзямі і іншымі народамі свету. |
3 |
 |
Праверка дамашняга заданняГульня «Хто лепш ведае сталіцу нашай краіны — Мінск» Па 1 балу за кожную правільную назву |
4 |
 |
Заданне 1. Мінск — гэта…1) Сталіца Рэспублікі Беларусь; 2) самы старажытны горад Беларусі; 3) «Горад-герой»; 4) адзін з самых прыгожых гарадоў Беларусі. Заданне 2. Назавіце даты. Бітва на Нямізе. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Першае летапіснае Вызваленне Мінска ўпамінанне пра Мінск. ад фашыстаў. 1067 г. 22 чэрвеня 1941 г. 3 ліпеня 1944 г. 1067 г. |
5 |
 |
Заданне 3Якую плошчу г. Мінска Якая плошча г. Мінска называюць галоўнымі з’яўляецца галоўнай «варотамі горада»? і самай вялікай? Прывакзальную плошчу. Плошча Незалежнасці. Заданне 4. Які праспект з’яўляецца Уздоўж якога праспекта галоўнай магістраллю размешчана больш г. Мінска? за ўсё ўстаноў і прад- прыемстваў? Праспект Незалежнасці. Уздоўж праспекта Незалежнасці. |
6 |
 |
Заданне 5. Якія будынкі знаходзяцца Якія будынкі знахо- на плошчыНезалежнасці? дзяцца на Кастрыч- ніцкай плошчы? Заданне 6. Колькі жыхароў налічва- Колькі беларускіх ецца ў г. Мінску? вайскоўцаў загінула ў час вайны ў Афганістане? Дом урада, БДзУ, педагагічны ўніверсітэт. Палац Рэспублікі, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Каля 1 726 300 жы- хароў. 771 чалавек. |
7 |
 |
Заданне 7. Каму прысвечаны Каму прысвечаны помнікі на «востравеабеліск на плошчы смутку і слёз»? Перамогі? Заданне 8. Якім ордэнам Чаму на плошчы упрыгожаны абеліск Перамогі запалены Перамогі? Вечны агонь? У гонар перамогі над ворагам у гады Вялікай Айчыннай вайны і ў памяць аб загінуўшых. Беларускім грама-дзянам, загінуў-шым у замежных канфліктах і войнах. Ордэнам Перамогі. У памяць аб загі- нуўшых. |
8 |
 |
Заданне 9. Што сімвалізуе меч Што сімвалізуюць у падножжа абеліска 4бронзавыя вянкі Перамогі? вакол абеліска Перамогі? Заданне 10. Назавіце герояў, скульптуры якіх размешчаны побач з помнікам Я. Коласу на плошчы яго імя. Аповесць «Дрыгва». Паэма «Сымон-музыка». Перамогу над ворагам. 4 франты, што вызвалялі Беларусь. Сымон і Ганна. Дзед Талаш і яго сын Панас. |
9 |
 |
Растлумачце паняцціКанстытуцыя Рэспублікі Беларусь Прэзідэнт Урад Арганізацыя Аб’яднаных Нацый (ААН) Садружнасць Незалежных Дзяржаў Грамадзяне Паняцце Ведаю Не ведаю |
10 |
 |
План урока Садружнасць Незалежных Дзяржаў (СНД)Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Прэзідэнт і Урад. Адносіны з іншымі дзяржавамі. Саюз Беларусі і Расіі. |
11 |
 |
У снежні 1991 г. спыніў сваў існаванне СССР |
12 |
 |
1. Успомніце і назавіце дату ўтварэння СССР1922 г. — стварэнне СССР. 2. Падлічыце, колькі гадоў праіснаваў СССР. 1991 – 1922 = 69 г. |
13 |
 |
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — галоўнае свята беларус-кайдзяржаўнасці — святкуецца штогод 3 ліпеня. 3 ліпеня 1944 года адбылося таксама вызваленне сталіцы Беларусі, Мінска, ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Рашэнне аб святкаванні Дня Незалежнасці 3 ліпеня, у дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, было прынята ў ходзе рэспубліканскага рэферэндуму ў 1996 годзе. Галоўнае мерапрыемства Дня Незалежнасці — урачысты ваенны парад. Ён нагадвае пра тое, што беларускі народ цаной неймаверных страт заваяваў свабоду і незалежнасць Радзімы і ў далейшым не паступіць сваёй незалежнасцю. |
14 |
 |
У 1991 г. была абвешчана незалежная і самастойная дзяржава —Рэспубліка Беларусь. |
15 |
 |
У 1991 г. наша краіна ўвайшла ў склад Садружнасці Незалежных Дзяржаў —СНД. На экране вы бачыце эмблему гэтай арганізацыі. |
16 |
 |
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь15 сакавіка 1994 г. была прынята першая Канстытуцыя незалежнай Рэспублікі Беларусь — асноўны Закон нашай краіны. Сучасная Кан-стытуцыя была скарэкціравана ў 1996 і 2004 га-дах. Гэта пятая Канстытуцыя ў гісторыі Беларусі. |
17 |
 |
Тэкст асноўнага Закона нашай дзяржавы пачына-ецца словамі: «Мы, народРэспублікі Беларусь…». У гэтых словах гучыць гордасць за нашу краіну, за яе багатую шматвекавую гісторыю, за наш народ, які тварыў гэтую гісторыю, будаваў беларускую дзяржаўнасць, а цяпер з’яўляецца гаспадаром свай-го і яе лёсу. |
18 |
 |
Артыкул 2. Чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыіз’яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы. |
19 |
 |
Кіраўніком нашай дзяржавы, згодна з Канстытуцыяй, з’яўляецца ПрэзідэнтРэспублікі Беларусь. Артыкул 79 Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь з’яўляецца кіраўніком дзяржавы, гарантам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. У 1994, 2001, 2006 гадах на гэтую пасаду ў выніку ўсенароднага галасавання быў абраны Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. |
20 |
 |
Як выбіраецца ПрэзідэнтБеларускі Прэзідэнт непасрэдна выбіраецца народам Беларусі на 5 гадоў. Кожны беларус ва ўзросце ад 18 гадоў можа прымаць удзел у галасаванні. Кандыдат у Прэзідэнты павінен быць: старэйшы за 35 гадоў; пражываць у Беларусі на працягу як мінімум 10 гадоў. |
21 |
 |
Паўнамоцтвы Прэзідэнта Акрамя пасады кіраўніка дзяржавы ПрэзідэнтРэспублікі Беларусь з’яўляецца: галоўнакамандуючым Узброенымі Сіламі Беларусі; кіраўніком Савета Бяспекі; гарантам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Прэзідэнт таксама адказвае за: суверэнітэт Рэспублікі Беларусь; нацыянальную бяспеку; тэрытарыяльную цэласнасць; палітычную і эканамічную стабільнасць. |
22 |
 |
Парламент Беларусі называецца Нацыянальны сход Рэспуб-лікі БеларусьЗ’яўляецца органам прадстаўнічай і закана-даўчай улады Рэспублікі Беларусь. Парламент Беларусі складаецца з дзвюх Палат: Палата прадстаўнікоў. Савет Рэспублікі. Палата прадстаўнікоў штогод праводзіць па 2 чарговыя сесіі. Пазачарговыя сесіі склікаюцца па ініцыятыве Прэзідэнта краіны. У Беларусі Парламент выбіраецца тэрмінам на 4 гады. |
23 |
 |
Палата прадстаўнікоў У складзе Палаты прадстаў-нікоў 110 дэпутатаў,якія выбіраюцца народам Беларусі. Дэпутаты павінны быць гра-мадзянамі Беларусі ва ўзросце ад 21 года. Яны могуць быць членамі ўрада, але не могуць у той жа час працаваць у Са-веце Рэспублікі. Функцыі Палаты прадстаўнікоў: разгляд праектаў законаў; назначэнне выбараў Прэзідэнта; адабрэнне кандыдатаў, якія назначаюцца Прэзідэнтам на пасаду Прэм’ер-міністра; ацэнка работы ўрада; ініцыяцыя вотумаў недавер’я, калі гэта неабходна. |
24 |
 |
Савет Рэспублікі Савет Рэспублікі — гэта рэгіянальны прадстаўнічыорган, які складаецца з 64 членаў. Мясцовыя Саветы выбіраюць 56 членаў: 8 ад кожнай вобласці і 8 ад Мінска. Яшчэ 8 членаў назначае Прэзідэнт Беларусі. Кандыдаты ў члены Савета Рэспублікі павінны: быць ва ўзросце ад 30 гадоў; пастаянна пражываць у адпаведным рэгіёне Беларусі не менш за 5 гадоў. Асноўная функцыя Савета Рэспублікі — прыняцце або адхіленне праектаў законаў, адобраных Палатай прад-стаўнікоў. |
25 |
 |
Урад Беларусі У склад беларускага ўрада, або Савета Міністраў,уваходзяць прэм’ер-міністр Беларусі, яго намеснікі, міністры, якія ўзна-чальваюць адпаведныя міністэрствы, а таксама кіраўні-кі дзяржаўных камітэтаў. Урад падсправаздачны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і адказны перад Парламентам. Прэм’ер-міністр назначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь са згоды Палаты прадстаўнікоў. Паўнамоцтвы ўрада рэгулююцца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. |
26 |
 |
На пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў |
27 |
 |
Дзейнасць урада Беларусі Савет Міністраў Беларусі адказвае за работудзяр-жаўных органаў, у ліку якіх: дзяржаўныя адміністрацыйныя органы; міністэрствы; дзяржаўныя камітэты; канцэрны; арганізацыі, падпарадкаваныя ўраду. У кампетэнцыю ўрада ўваходзяць: кантроль над нацыянальным бюджэтам; унутраная і знешняя палітыка; праграмы эканамічнага і сацыяльнага развіцця; нацыянальная бяспека і абарона. |
28 |
 |
Прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі |
29 |
 |
На фота — будынак Вярхоўнага Суда Рэспублікі БеларусьСудовая сістэма Беларусі — Канстытуцыйны Суд, суды агульнай юрысдыкцыі і эканамічныя суды. Згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь судовая ўлада ў краіне належыць судам. Судовая сістэма складаецца з 3 асноўных груп: суды агульнай юрысдыкцыі; эканамічныя суды; Канстытуцыйны Суд. Усе судовыя разборы праводзяцца ва ўстаноўленым парадку. Утварэнне надзвычайных судоў забараняецца. |
30 |
 |
Канстытуцыйны Суд забяспечвае вяршэнства Кан-стытуцыі РэспублікіБеларусь і яе непасрэднае дзеянне, ажыццяўляе канстытуцыйны кантроль нарматыўных прававых актаў дзяржаўных орга-наў, зацвярджае законнасць у нарматворчасці і правапрымяненні. Пры гэтым адной з галоўных задач Канстытуцыйнага Суда была і застаецца абарона канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян. |
31 |
 |
З 1991 г. Рэспубліка Беларусь — незалежная дзяржаваЯе назалежнасць прызналі іншыя краіны свету і ўстанавілі сувязі з нашай краінай. Аўтарытэт нашай дзяржавы вельмі вялікі ва ўсім свеце, найперш за ўсё таму, што яна з’яўляецца адной з заснавальніц Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН). |
32 |
 |
Яшчэ большы аўтарытэт нашай краіне прынесла добраахвотная адмова адядзернай зброі. Беларусь першая ў свеце вывела гэтую зброю са сваёй тэрыторыі. |
33 |
 |
Самым надзейным суседам Беларусі з’яўляецца Расія2 красавіка 1997 г. створаны Саюз Беларусі і Расіі. У снежні 1999 г. быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. |
34 |
 |
2 красавіка — Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі |
«Мая рэспубліка» |